Каля Ліды знайшлі схованку з трацілам

|

Супрацоўнікі МУС знайшлі 27, 2 кг выбухоўкі ў лясной схованцы блізу вёскі Ганцэвічы, а таксама ў адным з мясцовых гаражоў.


Лідскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч.3 арт.295 КК РБ (“Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”), паведамляе БелТА.

У незаконных захоўванні трацілу падазраюцца чатыры жыхары Бярозаўкі, якія не маюць афіцыйнай працы.


Здымак yahooeu.ru