Поні ў бікіні выйдуць на дэфіле ў “Каробчыцах”

|

У журы, акрамя супрацоўнікаў “Каробчыц”, конь і вослік.

Пяць удзельніц паспаборнічаюць у пяці намінацыях: візітоўка, дэфіле ў бікіні, пераадоленне перашкодаў, конкурс на лепшую прычоску, конкурс гурманаў.

 

Пачатак шоў а 13-ай гадзіне.

Поні-пераможцу экскурсаводы Гарадзенскага маёнтка будуць дэманстраваць наведнікам.


Тры поні, якія будуць удзельнічаць у конкурсе прыгажосці, выстаўленыя на продаж.

Шатландскія поні Геракл і Фліка каштуюць па 3000 даляраў, прывучаная да сядла Ciciel – 3500 даляраў.

Магчыма пакупнікі знойдуцца сярод гледачоў шоў.



Здымак vgr.by