Якімі пабачылі гарадзенскія бары і рэстараны польскія турысты ў пачатку 2000-х
Калі ўлічыць, колькі часу займае напісанне кнігі, і колькі яе трымаюць у выдавецтве, можна здагадвацца, што аўтары гасцявалі ў Гродне крыху больш за 10 год таму – восенню 2004 будынак рэстарана “Беласток” быў ужо прададзены, а ў кнізе апісваецца таксама гэтае месца. Такім чынам, аўтары маглі быць у Гродне, напрыклад, у 2003.
Большасці з гэтых кавярняў і бараў ужо няма, або на гэтым месцы працуюць іншыя кропкі. Тым цікавей чытаецца.
“Пяльменная”, вул. Савецкая, 25
Працуе з 10.00 да 20.00. Абеды падаюць з 12.00 да 16.00. Як падказвае назва, месца спецыялізуецца ў пяльменях рознага кшталту: з творагам, мясам, пасыпаныя жоўтым сырам, з кетчупам, шкваркамі або смятанай. У інтэр’еры – пыльныя пластыкавыя кветкі на сталах, што маюць ажывіць панучы тут паўзмрок. Цэны вельмі даступныя. Самая дарагая порцыя пяльменяў з мясам, пасыпаных сырам, каштуе 2 000 рублёў.
Сталовая, вул. Ажэшкі, 3
Гэта штосьці кшталту польскага “малочнага бару”. У час працы 11.00-16.30 часам трэба трошку пачакаць, пакуль звольніцца месца. Харчуюцца тут у асноўным студэнты. Кошты, акурат для такой публікі, нізкія.
“Беласток”, вул. Гараднічанская, 20
Інтэр’ер і атмасфера гэтага месца гэта чысцейшы сацрэалізм з постацямі гардэробшчыцы, туалетнай бабусі-прыбіральшчыцы і афіцыянткамі ў накрахмаленых фартушках. Гіганцкая зала ўпрыгожанага рознага кшталту стужкамі і балёнікамі (з 20.00 да 24.00 перажоўваць катлету дапамагае сапраўдны танцавальны аркестр), на сценах – жыццёвыя сцэнкі выкладзеныя з бітага керамаграніту, а на столі – тры масіўныя люстры з соцен шкляных рэчаў рознага памеру, што вельмі нагадваюць лабараторныя мензуркі.
Меню вельмі класічнае: адбіўная за 1560 рублёў, курыная грудка за 1450 рублёў. Можна замовіць комплексны абед – суп, мясное, хлеб, салат, чай – цана 2750 рублёў. Рэстаран працуе з 12.30 да 24.00
Шынок “Несцерка”, вул. Маставая, 35
Рэстаран знаходзіцца збоку ў будынку Драмтэатра. Пазіцыянуецца як месца, дзе можна пакаштаваць беларускія прысмакі. Гэта адзін з цікавейшых рэстаранаў у Гродне паводле інтэр’еру. Тут пануе вясковая атмасфера: ёсць кавалак плоту, драўляны калодзеж, гліняныя гаршкі і гонтавы дах над барам.
Фірмовае страва – катлета “Несцерка” (курынае філе, якім абгорнутая курыная ножка, з сырам, падсмажваецца на патэльні). Такая смаката каштуе 2940 рублёў. Калі да гэтага пакаштаваць выдатны грыбны суп (1300 рублёў), дык яшчэ доўга вы не будзеце ўзгадваць пра ежу.
Рэстаран працуе з 14.00 да 2.00.
“На Тэлеграфнай” (вул. Тэлеграфная, 12)
Знаходзіцца 100 м ад помніка Ажэшкі. Гэта вельмі прыстойны рэстаран з вялікай тэрасай. Акрамя абедаў тут можна з’есці розныя тыпы піцы (12-15 тысяч рублёў) або спагеці (3,5-5 тысяч). Агулам кошты крыху вышэйшыя, чым у іншых месцах.
Рэстаран працуе з 12.00 да 24.00
“Кронан”, вул. Калючынская, 16
Мілае месца аддаленае крыху ад галоўнай вуліцы і “схаванае” ў падворку. У вясенне-летні час працуе толькі штосьці кшталту альтанкі з шасцю драўлянымі лавамі. Толькі восенню і зімой адкрываецца рэстаран у будынку.
Фірмовая страва – “Кронан” – дзе вежычкі з адбіўных, перакладзеныя шынкай і сырам, палітыя кетчупам і маянэзам. Каштуе такая страва 4130 рублёў.
Пабы
“Таверна”, вул. Завадская, 5
Месца на беразе Нёмана, што працуе толькі летам. Тут падаюць шашлык за 3500, а 50 грам гарэлкі можна набыць за 750 рублёў. Піва (толькі расійскае і украінскае) – 2900 рублёў. На жаль, усё, нават гарэлку, падаюць у пластыку.
“Віленскі”, вул. Віленская, 1
Знаходзіцца на адной з суседніх з Савецкай вуліц. Адно з нешматлікіх месцаў, якое нагадвае паб у польскім разуменні. Знаходзіцца ў сутарэннях, цагляныя сцены ўпрыгожаныя крышкамі ад піўных бочак. У летку на вуліцы з’яўляюцца столікі. Разліўное піва каштуе 3000 рублёў, цэны на алкаголь тыпу джыну, віскі або рому не адрозніваюцца ад польскіх. Працуе з 10.00 да 24.00.
“Бар”, вул. Урыцкага, 12
У месца з такой даволі простай назвай уваходзіш па вузкіх прыступках, якія вядуць пад зямлю. Наверсе бачная толькі канструкцыя, што нагадвае баявую рубку падлодкі. Шчыльнасць тытунёвага дыму дасягае тут неверагоднага ўзроўню. Разліўное піва каштуе 1000 рублёў, 50 грам гарэлкі – 1100.
Тэкст з’яўляецца фрагментам кнігі “Grodno. Miasto nad Niemnem”, аўтары Адам Лісс і Кшыштаф Мацькоўскі, выдавецтва Bezdroża.
У архіве радыё “Твой стыль” мы адшукалі таксама матэрыял пра тое, якімі былі гарадзенскія кавярні ў 2010. Паслухаць яго можна тут. Многія месцы, згаданыя польскімі аўтарамі ў тэксце, ужо не існуюць. З актуальнай мапай гарадзенскіх рэстаранаў, кавярняў і бараў можна пазнаёміцца |