Хакейны “Нёман” прайграў дома “Металургу”
“Нёман” – “Металург” – 2:3 (1:0, 1:2, 0:1)
Шайбы закідвалі:
1:0 Павел Баярчук (Віктар Андрушчанка, Яраслаў Масленікаў) 0:58
1:1 Павел Панцэрны (Андрэй Ромаданоўскi, Аляксей Кувека) 25:57
1:2 Яўген Каштанаў (большасць) (Раман Анікін, Кірыл Нікулін) 32:04
2:2 Яўген Лісавец (большасць) (Яраслаў Масленікаў, Віктар Андрушчанка) 35:28
2:3 Раман Магдзееў (Аляксандр Захаранка, Цімафей Філін) 40:58
Апошнюю гульню рэгулярнага чэмпіянату гарадзенцы правядуць на выездзе 28 лютага. Супернікам “Нёмана” будуць хакеісты мiнскага “Юнацтва”.
Гарадзенскія хакеісты ўжо да матчу з “ваўкамі” забяспечылі сабе першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце Беларусі. Далей дружыну Сяргея Пушкова чакае плэй-оф. Першы раўнд хакеісты правядуць супраць “Брэста”. Гульні плэй-оф адбудуцца ў Гродне 4 і 5 сакавіка.