Апытанне “Твайго стылю”: як вы адзначылі Дзень роднай мовы?
Уладзімір, пенсіянер:
А я не ведаў, я толькі сёння сюды прыехаў. Дзе гэта было? Паўсюль адзначаецца? Вой, я не ведаў.
Ганна, бухгалтар:
Аздначыла на працы, бо працую аж да шасці гадзін.
Мікалай:
На працы быў.
Антон, вучань 10 класа:
У мінулым годзе, памятаю, у школе раздавалі налепкі з літарай “Ў”. А ўчора, прыязнаюся, прагуляў.
Аляксандр, студэнт:
Ды ніяк. На занятках быў.
Дзмітрый, студэнт:
Учора ніяк. Але заўтра збярэмся з сябрамі гуляць у “Паўстанцаў”.
Яшчэ пяць чалавек адказала пытаннем на пытанне: маўляў, які-такі Дзень роднай мовы?
Пра тое, як Дзень роднай мовы адзначылі ў краме-клубе “Кубік”, “Твой стыль” напіша ў хуткім часе.
Здымак svaboda.org