Аўтамабіль завіс на дрэве – пасажыраў павыкідала ў вокны

|

Аварыя здарылася каля 10 гадзін, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай ДАІ.

Аўто выляцела ў кювет, некалькі разоў перакулілася і завісла на прыдарожным дрэве.

Ніхто з чатырох сяброў, што ехалі ў машыне, не падумаў скарыстацца рамнём бяспекі. У выніку, усіх выкінула праз шкло.

25-гадовы кіроўца ўдарыўся галавой і памёр на месцы.

Папярэдне вядома, што пацярпелыя ўсю ноч пілі ў Ліпнішках, а раніцай вырашылі з’ездзіць да сяброў у Воранава, каб працягнуць свята.

 

Здымак gaigrodno.by