Тавары для дзяцей на рынках у Гродне пераважна не маюць дакументаў пра бяспеку і якасць
З 474 правераных найменняў прадукцыі лёгкай прамысловасці, тавараў для дзяцей і цацак, 390 найменняў (82%) рэалізоўваліся з парушэннямі, піша “Вячэрні Гродна”.
139 партый прадукцыі на суму 59 мільёнаў рублёў забароненыя да рэалізацыі. Сярод іх – 78 партый тавараў для дзяцей і 61 партыя дзіцячых цацак.
Інспекцыя праверыла 117 найменняў прадукцыі для дзяцей і падлеткаў. Заўваг не было толькі да 15 з іх.
73% найменняў дзіцячых тавараў і 50% цацак прыватныя прадпрымальнікі прадавалі без неабходных дакументаў пра бяспеку і якасць.
Тавары без маркіроўкі асноўных характарыстык, узроставых абмежаванняў, папераджальных надпісаў і ўказанняў па эксплуатацыі знойдзеныя ў 80% прадпрымальнікаў.
Здымак toysinfo.ru