“Гродзенская Троя” – Гісторыка-археалагічны музей рыхтуе ўнікальную выставу

|

Сярод рарытэтаў – залаты пярсцёнак з гранатам ХІІІ–ХІV стст., шахматная ладдзя ХІІ ст., фрагмент маёлікавай падлогі Ніжняй царквы, прадметы хрысціянскага культу, знаходкі вайсковага рыштунку і зброі, фрагменты печы з гаршковай кафлі 15 стагоддзя, пабытовыя рэчы.

 

Першыя афіцыйныя вялікія раскопкі ў Гродне адбыліся ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя. Тады, у час даследвання тэрыторыі Старога замка, знайшлі Ніжнюю і Верхнюю цэрквы. Раскопкі замка праводзіліся таксама пасля сканчэння другой Сусветнай вайны і ў 1980-ыя гады.

 

Здабытыя тады археалагічныя матэрыялы, а таксама вынікі археалагічных даследванняў гістарычнай часткі Гродна захоўваюцца ў фондах музея і будуць прадстаўленыя на выставе “Гродзенская Троя”. Акрамя таго ў экспазіцыю ўвайшлі фотаздымкі, планы раскопак, іншыя дакументы.

 

Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Гродзенская Троя” адбудзецца 27 лютага ў 16.00.

Уваход вольны.