У 2015 годзе ў Польшчы з’явяцца хуткасныя цягнікі: яны будуць ездзіць таксама і ў Беласток

Pesa перамагла ў тэндары на пастаўку 20 такіх цягнікоў. Іх агульны кошт складзе 1,3 млрд злотых (325 мільёнаў еўра), частку грошай прадставіць Еўрасаюз.

 

У кожным цягніку – 350 зручных крэслаў, кандыцыянеры, разеткі, месцы для ровароў або вазкоў, а таксама ўзмацніцелі сігнала GSM. У прыбіральнях прадугледжаны месцы для спавівання дзяцей. А вось Wi-Fi ў стандартным наборы няма – яго можна дадаць у цягнік пазней.

 

Рэальная хуткасць цягнікоў будзе меншай, чым яны могуць дасягаць – згодна з тэндарам яна складзе 160 км/г. Але і гэтую хуткасць атрымаецца дасягнуць толькі калі будзе цалкам адрамантаваня траса з Варшавы ў Беласток, а гэта запланавана на 2020 год.

 

Тым часам, зараз, акурат у сувязі з рамонтамі на трасе, часова адмяняюцца некаторыя цягнікі з Беластока ў Варшаву. Знікае таксама безперасадачны цягнік Беласток-Кракаў. Гэта выклікае вялікае абурэнне жыхароў Беластока.

     
 

Даведка

 

DART – зусім новая распрацоўка фірмы Pesa, у стварэнні якой будуць удзельнічаць каля 350 польскіх фірм. На 70% ён будзе пабудаваны са зробленых у Польшчы частак. Меркаваць пра выгляд цягніка пакуль што можна толькі па візуалізацыях.


Pesa – вядомы вытворца цягнікоў і вагонаў, які пастаўляе іх як на Захад, гэтак і на Усход.

 
     

 

Паводле poranny.pl