Замежныя кіроўцы вінаватыя ў 20% смяротных аварый у Гродзенскай вобласці

|

Па трасах М6, Р99  і М7 за суткі праязджае каля 3500 фур, са спасылкай на начальніка абласнога ДАІ Сяргея Талатая перадае БелТА.

Летась кіроўцы – нерэзідэнты Беларусі сталі вінаватымі ў 20% аварый са смяротных зыходам. Кіроўцаў аўтацягнікоў затрымлівалі п’янымі і вельмі стомленымі. Калі яны практычна засыналі ў час размовы.

 

ДАІ Гродзенскай вобласці настойвае на неабходнасці сур’ёзных захадаў па рэгуляванні хуткаснага рэжыму руху на дарогах рэгіну, а таксама на абавязковым адпачынку кіроўцаў транзітнага транспарту пасля перасячэння мяжы з Беларуссю.

 

Інтэнсіўнасць руху на Гарадзеншчыне дадае найбольшая ў параўнанні з астатнімі рэгіёнамі аўтамабілізаванасць.

У Гродзенскай вобласці зарэгістравана 507 тысяч транспартных сродкаў. За апошні год дадалося 10 тысяч.


Здымак gaigrodno.by