Беларускiя каталіцкія святары занялi чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы

27 лютага прайшлі фінальныя матчы чэмпіяната Еўропы па футболе сярод ксяндзоў. Беларуская зборная ў групе D заняла першае месца, а ў чвэрцьфінале саступіла камандзе з Польшчы з лікам 5:0.


У гульні за трэцяе месца беларуская зборная прайграла зборнай Партугаліі з лікам 4:0, заняўшы ў выніку чацвёртае месца сярод 13 каманд.

Чацвёртае месца гэта найлепшы вынік нашай каманды ў гісторыі выступаў на гэтых спаборніцтвах.

Перамагла ж у чэмпіянаце зборная Польшчы, адолеўшы ў фінальным матчы Харватаў 2:1.

 

Здымкі grodnensis.by