“Нёман” прайграў “Юнацтву”, але ўсё роўна застаецца першым

|

У пятніцу адбыўся апошні матч гарадзенскага “Нёмана” ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі. На жаль, яго “Нёман” прайграў, але, нягледзячы на паразу, гарадзенцы засталіся на вяршыні турнірнай табліцы. Ужо да матчу з мінчукамі было ясна, што “Нёман” першы ў чэмпіянаце.


Гэтай перамогай каманда Міхаіла Захарава нарэшце перапыніла сваю серыю паражэнняў, якая доўжылася цэлых чатыры гульні. Таму для мінчан гэты матч стаў, як і меркавалася, яшчэ і матчам прэстыжу. Да таго ж, змаганне двух паўпрадаў беларускага хакея выклікала немалы ажыятаж сярод балельшчыкаў: здавалася, сам каляндар адмыслова пакінуў узроўневы матч на дэсерт.

У складзе пераможцаў закінулі Аляксандр Сёмачкін і Арцём Волкаў. У “Нёмана” вызначыўся Станіслаў Лапачук.

“Юнацтва” – “Нёман” – 2:1 ( 0:0, 1:1, 1:0)

 

Шайбы закінулі:

0:1 – Станіслаў Лопачук (большасць) (Дзмітрый Панцыраў, Іван Мядзел) 22:51

1:1 – Аляксандр Сёмачкін (Максім Слыш, Аляксандр Бараўкоў) 29:53

2:1 – Арцём Волкаў (Ігар Каваленя, Алег Шафарэнка) 40:44

 

align=”left” alt=”Сергей Пушков, Неман, Сяргей Пушкоў” >Пасля матчу Сяргей Пушкоў:

“Гульня мне вельмі спадабалася – хуткая, у абодва бакі. Абедзве каманды паказалі добры рух. Некаторыя моманты былі вельмі акуратнымі, асабліва ў першым перыядзе – усё ж усе задумваюцца ўжо пра будучыя матчы плэй-оф.

 

Былі невялікія праблемы са складам: Коласаў застаўся дома па сямейных абставінах, захварэў Крыстэк. Але хлопцы імкнуліся да апошняга. Не да месца прыйшоўся гол, які ад нагі быў забіты – скончыўся б асноўны час унічыю і зусім па-іншаму пайшоў бы матч, да булітаў дайшло б”.

 

Выніковае размяшчэнне каманд па заканчэнні рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі:

Каманда

Гульнi

Ачкі

1

Нёман

52

125

2

Юнацтва

52

117

3

Шахцер

52

96

4

Гомель

52

95

5

Металург

52

90

6

Хiмiк

52

70

7

Лiда

52

62

8

Брэст

52

60

9

Вiцебск

52

38

10

Магiлеў

52

27

 

Першы раўнд хакеісты правядуць супраць “Брэста”. Гульні плэй-оф адбудуцца ў Гродне 4 і 5 сакавіка.