Гарадзенцаў запрашаюць далучыцца да назалежнага грамадскага назірання за выбарамі

|

Пра беларускія выбары кажуць шмат: грамадзяне заклапочаны, палітыкі спрачаюцца, навіны супярэчлівыя. Аб’ектыўна і неперадузята ацаніць працэс знутры можа незалежны грамадзянскі назіральнік – больш даведацца пра гэтую з’яву і далучыцца да назірання за мясцовымі выбарамі 2014 года ў Беларусі можна, прыйшоўшы на сустрэчу праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, што адбудзецца 6 сакавіка ў 19.00 па вул. Будзёнага 48а (зала ў доміку побач з аўтастаянкай).

 

На сустрэчы можна будзе падрабязна даведацца пра праект і пра тое, як стаць назіральнікам у Беларусі. Можна будзе задаць пытанні, а аўтар самага цікавага пытання атрымае фірмовую майку назіральніка.

 

     
 

Карэспандэнтка “Твайго стылю” двойчы назірала за выбарамі з камандай “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”. Матэрыялы з выбараў у Грузіі і на Украіне можна паглядзець адпаведна тут і тут.