“Быць беларусам да ніткі T-shirt”: у Гродне пройдзе ток-шоў пра “свядомую” вопратку

|

Хоць і казаць пра шырокую індустрыю беларускіх брэндавых рэчаў пакуль рана, тэндэнцыя відавочная: беларусы хочуць апранаць сваё ў самым літатаральным значэнні.

 

Вулічная вопратка з сюжэтамі з гісторыі, міфалогіі і мастацтва  – гэта часовы трэнд ці глыбокая патрэба выявіць сваё нацыянальнае “я”? Якая філасофія беларускаарыентаванага брэнду аддзення? У чым сакрэт яго поспеху? Ці варта выпускаць такую вопратку масава?

 

Пра гэта пойдзе гутарка на афлайнавым ток-шоў “Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні становіцца трэндам?”, якое ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!” у Гродне. У размове прымуць удзел стваральнікі брэндаў моладзевай вопраткі LSTR, “Важный Гусь”, “КУТ”.

 

Ток-шоў пройдзе 7 сакавіка, пачатак у 18.30

Месца: антыкафэ “Жывы час” (вул. Вялікая Траецкая, 48)

Уваход вольны