“Нёман” атрымаў перамогу ў першым матчы плэй-оф супраць “Брэста”
Першымі лік адкрылі хакеісты “Нёмана”, чэшскі форвард Яраслаў Крыстэк зрабіў лік 1:0 на карысць гарадзенцаў. Першы перыяд так і скончыўся на карысьць гаспадароў. У другім, хакеісты абмяняліся шайбамі, у складзе “Нёмана” вызначыўся Лапачук, у складзе паўднёўцаў – Корсакаў. Ну і трэці перыяд апынуўся самым напружаным. Берасцейцам атрымалася зраўняць лік, але праз хвіліну гарадзенцы зноў вялі, шайба на рахунку Андрушчанка. А яшчэ праз тры хвіліны Сцяпанаў павялічвае адрыў “Нёмана” да двух шайбаў, тым самым робячы лiк выніковым 4:2.
“Нёман” – “Брэст” 4:2 (1:0, 1:1, 2:1)
Шайбы закідвалі:
1:0 Яраслаў Крыстэк (Аляксандр Усенка) 3:43
2:0 Станіслаў Лапачук (Аляксей Бадун, Аляксандр Усенка) 28:37
2:1 Павел Корсакаў (Якуб Мужык, Ірэк Хафізаў) 39:21
2:2 Вадзім Слепчанка (большасць) (Дзяніс Грыбко, Мікалай Гаўрылёнак) 43:45
3:2 Віктар Андрушчанка (большасць) (Яўген Лісавец, Павел Баярчук) 44:41
4:2 Ягор Сцяпанаў (Дзмітрый Панцыраў, Іван Мядзел) 47:59
Пасля матчу Сяргей Пушкоў:
“Практычна ўсе па гульні сказана. Па першых двух перыядах: было вельмі шмат працы, гульня пацвердзіла, што паядынкі плэй-оф – гэта зусім іншае, гэта не гульні рэгулярнага чэмпіянату.
Першыя два перыяды роўная гульня была, шалі вагаліся ў той і другі бок. Па сваёй камандзе магу сказаць, што было шмат жадання, але не было канструктыўнай гульні на працягу двух перыядаў, шмат чаго не атрымлівалася, шмат індывідуальнай гульні было, але не было каманды.
У трэцім перыядзе трохі спрасцілі сваю гульню, сталі часцей даводзіць шайбу да варот, што прывяло да выніку. Будзем рыхтавацца да заўтрашняй гульні, імкнуцца паправіць. Думаю, заўтра зменім сваю гульню”.
Наступная гульня гарадзенцаў адбудзецца зноў у Гродна 5 сакавіка.
Здымкі hcneman.by і vk.com/hcneman