У Беластоку і на Падляшшы пачасціліся выпадкі рабаўніцтваў грамадзян Беларусі
Беларускі консул папярэджвае, што пачасціліся напады на беларускіх грамадзян, што прыязджаюць у памежны польскі рэгіён на закупы. Інфармацыя з’явілася пасля таго, як агучылі суму, якую летась беларусы выдаткавалі на набыццё тавараў у Польшчы – 1 мільён даляраў.
Аўтамабілі з беларускімі нумарамі рабуюць не толькі ў час адсутнасці гаспадароў альбо з-за іх няўважлівасці, але ёсць выпадкі і адкрытых нападаў.
Церпяць таксама турысты, якія мяняюць буйныя сумы грошай у абменніках.
Беларускія дыпламаты заклікаюць суграмадзян, што наведваюць Беласток і Падляшша, больш уважліва ставіцца да захоўвання дакументаў і грошай. Не пакідаць іх у аўтамабілях, не трымаць у адным месцы, не давяраць незнаёмцам.
Аўтамабілі найлепш пакідаць на стаянках з аховай, а з вялікімі грашыма не хадзіць аднаму.
Асабліва асцярожнымі мусяць быць жанчыны.
Аналагічныя папярэджанні беларускіх дыпламатаў пра небяспеку для беларусаў у польскім памежжы ў апошнія гады з’яўляліся неаднаразова.
Паводле ej.by
Здымак baricada.ro