Навіны з Турцыі: “Нёман” разграміў “Калугу” з лікам 6:1
На поле каманда выйшла ў наступным складзе: Суліма, Раўнейка, Рыбак, Рахманаў, Вітус, Тарасаўc, Весялінаў, Салавей, Хачатуран, Рэкіш, Карлсонс. У складзе гарадзенцаў у параўнанні з мінулым матчам з “Крыламі Саветаў” адбыліся тры замены. Дзенісевіча на пазіцыі пад нападаючым замяніў Хачатуран. З першых хвілін сваё звыклае месца ў цэнтры поля заняў Весялінаў. А наперадзе замест Зубовіча гуляў Карслонс.
Але, на жаль, гэтыя перамены ў самым пачатку матчу нічога не прынеслі. Менавіта гарадзенцы прапусцілі першымі. На сёмай хвіліне матчу, пасля падачы вуглавога, мяч замітусіўся па штрафной і пасля рыкашэту заляцеў у вароты Сулімы. Нечаканы гол толькі раззлаваў “Нёман” і праз чатыры хвіліны латышскі нападнік Карлсонс лік параўнаў (1:1).
У першым тайме каманды больш не забілі. Але вось у другім гульня была куды цікавей. Для ўзмацнення Саладоўнікаў выпусціў капітана – Дзенісевіча, і нападаючага Зубовіча. А пасля яшчэ Лягчыліна, Алісейку і Бомбеля.
Пасля перапынку Хачатуран робіць лік 2:1. Праз 20 хвілін Бомбель з паса Рэкіша забівае чарговы гол (3:1). Праз 10 хвілін Лягчылін даводзіць лік да разгромнага, робячы яго 4:1. Ягор Зубовіч забівае пяты мяч. І ўжо ў самым канцы Цэслюкевiч ставіць кропку ў матчы, робячы лiк 6:1.
Здымак kick-off.by