Брытанскі палітолаг Чарльз Грант прачытае ў Гродне лекцыю пра недасканалае лідарства Нямеччыны ў Еўропе
Як Германія будзе выкарыстоўваць сваю сённяшнюю лідарскую пазіцыю ў ЕС? Ці будзе яна больш прыслухоўвацца да партнёраў? Ці будзе яе палітыка менш залежнай ад камерцыйных інтарэсаў і больш стратэгічнай? Ці адносіны з Расіяй і Кітаем паўплываюць на агульную пазіцыю ЕС? Ці мае Германія наогул план адносна будучыні еўра і ЕС?
На гэтыя пытанні паспрабуе адказаць дырэктар і адзін з заснавальнікаў Цэнтра еўрапейскіх рэформ Чарльз Грант.
Чарльз Грант – гісторык, палітолаг, больш за 10 год сталы аўтар тыднёвіка The Economist. Кавалер брытанскага Ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія і французскага ордэна “За заслугі”. Спецыяліст па пытаннях знешняй палітыкі ЕС. Больш пра аўтара – тут.
Мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую
Лекцыя адбудзецца ў антыкавярні “Живое время” (вул. Вялікая Траецкая, 48-1) 18 сакавіка, пачатак у 18.00.
Лекцыя ладзіцца ў межах СпецПраекта “Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы”. На лекцыю запрашаюць партал “Новая Еўропа” і інтэрнэт-газета “Твой стыль”.
У мінулым годзе ў Гродне ў межах “Еўрапейскага кафэ” ладзілася лекцыя Фелікса Акермана “Мульцікультуралізм у Беларусі? Мінулае і будучыня культурнай разнастайнасці ў агульнеўрапейскай і лакальнай перспектыве”. |
||