Петыцыю супраць тытунёвых кіёскаў падпісала больш за 3000 чалавек (+ мапа захопу горада жоўта-сінімі кіёскамі)

|

Цягам тыдня з таго моманту, калі петыцыя з’явілася на change.org, яе падпісала ўжо больш за 3000 чалавек. Яе аўтары паставілі мэту сабраць 5000 подпісаў. Тым часам “Твой стыль” падрыхтаваў мапу “акупацыі” горада кіёскамі “Табак”.


Усяго карэспандэнты “Твайго стылю” (з дапамогай чытачоў) лакалізавалі 51 кіёск з цыгарэтамі (UPD – па стане на пачатак красавіка). Мы ўпэўнены, што гэта яшчэ не ўсе, таму, калі вы ведаеце пра нейкі кіёск, якога яшчэ няма на мапе, калі ласка, напішыце ў каментарах яго па магчымасці дакладную лакалізацыю. Мы дадамо яго на мапу як мага хутчэй.

 

 

Больш пра петыцыю супраць цыгарэтных кіёскаў чытай тут. Падпісаць яе можна тут.