Марына Эльяшэвіч прывязе ў Гродна персанальную выставу

|

Марына Эльяшэвіч спрабуе сябе ў вельмі сучасным мастацкім кірунку, які набліжае гледачам невычэрпнае багацце традыцыйных метадаў жывапісу Далёкага Усходу.

На выставе шырока прадстаўленыя яе жывапісныя творы ў жанры пейзажу, партрэту, алегарычных і сімвалічных сюжэтаў.

На думку кітайскіх экспертаў, мастачка мае здольнасць вельмі жыва  перадаваць самыя розныя эмацыйныя ўражанні ад вобразаў прыроды, людзей, птушак і жывёлаў.

     
 

У мінулым годзе ў Гродне ўжо праходзіла выстава Марыны Эльяшэвіч пад назвай “Глыбіня нябёс”.

 
     

 

З кожнай новай выставай мастачка пашырае дыяпазон тэматычных і тэхнічных інавацый, але ніколі не падпарадкоўваецца нязменным усходнім узорам. Знаёмства з імі толькі падмацоўвае жаданне Марыны Эльяшэвіч ствараць нешта сваё і непаўторнае.

 

У часе выставы  ў Гродзенскай выставачнай зале, Марына Эльяшэвіч правядзе некалькі майстар-класаў па вывучэнні асноваў кітайскага жывапісу для розных узроставых груп гарадзенцаў.

 

Адкрыццё выставы “Сімфонія душы” – 14 сакавіка ў 17.00.

Уваход вольны.

 

Здымак elyashevich.by