Лясгасы Гродзенскай вобласці пачалі нарыхтоўваць бярозавік
У асноўным сок збіраюць для перапрацоўкі на Гродзенскім кансервавым заводзе і фірме “АВС”, яшчэ 600 тон неапрацаванага бярозавіку cёлета экспартуюць у Літву, піша БелТА.
Традыцыйна лясгасы таксама будуць прадаваць бярозавік насельніцтву.
Нарыхтаваць бярозавы і кляновы сок можна і самастойна, аднак толькі за грошы і на вызначаных лясніцтвам дзялянках.
Незаконная здабыча соку забароненая. За парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі і нарыхтоўку на ўчастках, дзе яна не дазваляецца, прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічынь (1 б.в. на сёння складае 130 тысяч рублёў).