На Гарадзеншчыне зафіксаваныя першыя напады кляшчоў

|

Як адзначаюць спецыялісты, зараз небяспеку могуць уяўляць лугавыя кляшчы, якіх можна сустрэць на палянах, сцяжынках ці ўзлеску. Лясныя кляшчы з’явяцца пазней і найбольш небяспечнымі будуць у маі-чэрвені.

 

У мінулым годзе, па словах медыкаў, эпідэміялагічная абстаноўка ў сувязі з інфекцыямі ад кляшчоў была напружанай. Агулам да дактароў звярнулася каля 6000 укушаных кляшчамі чалавек. У больш за 170 пацыентаў была выяўлена хвароба Лайма, у 43 – клешчавы энцэфаліт.

 

Паводле vgr.by