Гродзенскі райвыканкам купляе пазадарожнік коштам як 104 сярэднія зарплаты ў сферы адукацыі (інфаграфіка)
Пра гэта можна даведацца на старонцы goszakupki.by. Райвыканкам плануе набыць аўтамабіль за грошы мясцовага бюджэту.
Нядаўна “Твой стыль” публікаваў дадзеныя па сярэдніх зарплатах на Гарадзеншчыне і па медыяннай зарплаце. Цяпер мы вырашылі параўнаць іх з цаной пазадарожніка Suzuki Grand Vitara, які так спатрэбіўся раённым уладам. Гэтаксама мы даведаліся, якая была б эканомія, каб чыноўнікі былі большымі патрыётамі і ахвотней закупалі па дзяржзамове аўтамабілі фірмы БелДжы.
Загалоўны здымак autosrange.com