Фотафакт: ЗША, НАТА і свастыка

|

Некалькі насценных “шэдэўраў” ужо каля тыдня знаходзяцца на белым муры шклозавода, у занёманскай частцы горада. Графіці намаляваныя такім чынам, каб іх было добра бачна пасажырам электрычкі Гродна-Кузніца, якая забяспечвае транспартнае злучэнне з Польшчай. Раней нічога падобнага на вуліцах горада не заўважалася.

Каму выгадныя падобныя графіці ва ўмовах сённяшняга расейска-украінскага канфлікту, у якім Захад падтрымаў цэласнасць Украіны? Мажліва, у моладзевым асяраддзі з’явіліся новыя “абаронцы” расейскіх інтарэсаў у Беларусі (якімі ў канцы 1990 – пачатку 2000-х выступалі прадстаўнікі сумнавядомага РНЕ).

Цікава, што выявы свастыкі не турбуюць ані кіраўніцтва шклозавода, якому належыць паркан, ані беларускую чыгунку, ані суседнюю Уладзімірскую царкву (асабліва надпіс SATANA), ані міліцыю.