Dzieciuki паўдзельнічаюць у афіцыйным трыб’юце “Песнярам”

|

Свае версіі песен знакамітага ансамблю прадставяць гурты гурты Akute, Tonqixod, Re1ikt, Dzieciuki, Палац, Зміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Пукст і іншыя. Такое пераасэнсаванне класічнага рэпертуару даспадобы кіраўніку беларускага дзяржаўнага ансамблю “Песняры” Вячаславу Шарапаву.

 

Трыб’ют будзе прэзентаваны восенню 2014 года – да 45 гадавіны заснавання “Песняроў”. Акурат восенню 1969 году гурт пад кіраўніцтвам Мулявіна атрымаў статус ВІА і гэта лічыцца пачаткам калектыву. Праект выйдзе ў лічбавым фармаце і на дысках, будзе таксама канцэртная прэзентацыя.

 

Праект “Re:Песняры” ствараецца парталам Tuzin.fm, фондам “Вяртанне” і кампаніяй “Будзьма беларусамі!”. Натхненьне на праект дала газэта “Культура” і асабіста яе галоўны рэдактар Сяргей Трафілаў.

 

Гэта будзе ўжо другі трыб’ют “Песнярам”. Першы, пад назвай “Песнярок”, выйшаў у 1997 годзе.

 

Паводле tuzin.fm

Здымак budzma.by