Анатоль Скамарошчанка запрашае гарадзенцаў на юбілейную выставу
Выстава Анатоля Скамарошчанкі адкрыецца ў гарадзенскай галерэі “Крыга” 18 сакавіка.
На выставе прадстаўленыя тэматычныя творы, пейзаж, партрэт, нацюрморт.
Сам мастак ацэньвае сваю творчасць як рэалізм з налётам сюрэалізму. Да ўвагі наведнікаў – пераасэнсаванае асяроддзе. Наваколле, перапрацаванае ўспрыняццем мастака. Кожны дзень іншы. Месяцы і гады трансфармуюцца ў творчасці, хаця падмурак, закладзены самой прыродай ад пачатку, застаецца нязменным.
Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Гродне. Вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Глебава і на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Акадэміі мастацтваў (Мінск).
Сябра саюза дызайнераў Беларусі.
Запрашаем на вернісаж 18 сакавіка а 18-ай гадзіне.
Здымак grodno.in