У бліжэйшыя дні на Гарадзеншчыне захаваецца моцны вецер і пахмурнае надвор’е

|

17-18 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі.

Уначы без істотных ападкаў, днём – дождж, мокры снег.

Вецер заходні. Паўднёва-заходні 5-10 м/с, уначы парывы да 15-20 м/с, днём  да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -3…+2°С, днём  18 сакавіка +4…+6°С.

 

19 сакавіка захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, часам дождж. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, месцамі парывы да 15-18 м/с. Уначы 0…+5°С, днём +3…+8°С.

 

20 сакавікана большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць дажджы, уначы з мокрым снегам. Уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца.

Начны вецер месцамі ўзмацніцца да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -2…+3°С, днём +4…+9°С, па паўднёвым захадзе да +11°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 21 сакавіка ўначы месцамі пройдуць дажджы, днём пераважна без ападкаў. Месцамі ўзмацненне ветру да 15-18 м/с. Мінімальная тэмпература ўначы 0..+5 °С, днём максімальная да +11…+16°С.

22 сакавіка днём паветра прагрэецца да +9…+14°С, узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

23 сакавіка ўначы +1..+6 °С, па паўночным захадзе да 0…-2°С,  днём +5…+10°С.