Выйшла новая кніга Юрыя Гардзеева пра гісторыю мясцовых супольнасцей канца XVIII ст.

Кніга стала для навукоўца падставай, каб абараніць габілітацыю. Адзін з рэцэнзентаў, прафесар Ежы Малец напісаў пра працу, што “аўтар даследеваў агромністы матэрыял польскіх, літоўскіх, беларускіх і рускіх архіваў. […] нічога больш за тое, што дасягнуў Юры Гардзееў, зрабіць немагчыма”.

 

Як паведаміў “Твайму стылю” аўтар, кніга павінна быць цікавай не толькі аматарам гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай ці юрыдычна-адміністрацыйнай тэмы, але і тым, хто проста цікавіцца гісторыяй Гродна, бо пра наш горад у кнізе шмат. Пра складаную і не вельмі прывабную з маркетынгавага пункту гледжання назву кнігі аўтар патлумачыў, што гэтак фактычная называлася тагачасная мясцовая адміністрацыя. Калі ж паспрабаваць прасцей патлумачыць змест кнігі, то “гэта, фактычна, гісторыя мясцовых супольнасцей канца XVIII ст”.

 

У Беларусі кнігу Юрыя Гардзеева выдаў часопіс Arche. Прэзентацыя выдання ў Гродне, цалкам магчыма, адбудзецца ўжо ў красавіку.

 

Сайт Arche гэтак піша пра тэму кнігі:

“Згаданыя камісіі былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што дадзеныя ўстановы спынілі існаванне ўлетку 1792 г., у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчан да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносін гарадоў да старастаў”.

 

 

Са зместам кнігі можна пазнаёміцца тут.