Гродзенскага школьніка абакраў лепшы сябра

|

Хлопчык распавёў супрацоўнікам міліцыі, што ключ ад кватэры таксама знік некалькі дзён таму.

Злаўмыснік адчыніў кватэру менавіта ключом. На месцы здарэння выявіўся выразны адбітак  абутку невядомага.

У першую чаргу праверылі прыяцеляў і аднакласнікаў пацярпелага.

 

Высветлілася, што ў дзень крадзяжу на першым уроку адсутнічаў ягоны лепшы сябра.

У размове з праваахоўнікамі падлетак пачаў блытацца, а калі яму прапанавалі параўнаць адбітак абутку са знойдзеным на месцы злачынства, прызнаўся ў крадзяжы.

Непаўналетні злодзей распавёў як сцягнуў у сябра ключ ад кватэры, дачакаўся зручнага моманту і абакраў аднакласніка.

Распачатая крымінальная справа.

 

Паводле прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама

Здымак bezformata.ru