Юбілейная выстава Анатоля Скамарошчанкі: рэалізм з налётам сюррэалізму

|

У аўторак увечары ў “Крызе” было тлумна. Вядомага гарадзенскага мастака прыйшлі павіншаваць з юбілеем калегі па артыстычнай справе, сябры, родныя. Вернісаж сабраў каля паўтара дзесятка ягоных прац: найстарэйшыя з іх сягаюць 1980-х, але большасць была напісаная акурат напярэдадні святочнай падзеі.

Скамарошчанка працуе ў цікавай манеры, якую сам акрэслівае як “рэалізм з налётам сюррэалізму”. Некалькі палотнаў мастак прысвяціў сваім дзецям: “Нараджэнне сына” (напісаная яшчэ ў 80-х) і дыптых “Адам і Ева” (свежы твор). Дарэчы, досыць нечакана было знайсці сярод абстрактных формаў ды аўтарскіх асабістых перажыванняў цалкам рэальную “Браму ў маёнтку ў Караліно”.

Выставу можна будзе наведаць да 1 красавіка.

 

Здымкі Яна Лялевіча