“Нёман” у фінале!

|

У чарговым матчы паўфіналу са жлобінскім “Металургам” гарадзенцы атрымалі чацвёртую перамогу, якая дазволіла ім выйсці ў фінал. Вырашальную шайбу ў авертайме закінуў Андрэй Коршунаў.


“Металург” – “Нёман” – 2:3 АД (1:0, 1:2, 0:0, 0:1)

 

Шайбы закінулі:

1:0 – Ягор Ягораў (большасць) (Раман Магдзееў, Цімафей Філін) 5:55

1:1 – Вячаслаў Лісічкін (большасць) (Андрэй Коршунаў) 24:17

1:2 – Яўген Лісавец (большасць 2) (Павел Баярчук) 26:39

2:2 – Аляксандр Радзінскі (большасць) (Павел Дашкоў, Андрэй Міхноў) 55:18

2:3 – Андрэй Коршунаў (Вячаслаў Лісічкін) 65:25

 

Варта адзначыць, што Коршунаў трэці раз выводзіць “Нёман” у фінал, забіваючы шайбы ў АД (два разы “Гомелю”, адзін раз “Металургу”).

Не будзем забываць, што гэта чацвёрты запар фінал для гарадзенскай каманды і першы пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова.

 

2010/2011

“Юнацтва” 

“Нёман”

2011/2012

“Металург”

“Нёман”

2012/2013

“Нёман”

“Металург”

 

Што тычыцца другога фіналіста, то ў пары “Гомель” – “Юнацтва”, мацнейшага яшчэ не выявілі. Лік у серыі 2:2. А фінал Кубка запланаваны на 28, 29 сакавіка і 4, 8 красавіка.