Гарадзенскія бібліятэкі правядуць Тыдзень дзіцячай кнігі
Урачыстае адкрыццё Тыдня адбудзецца ў 15.00 21 сакавіка ў Гродзенскім музычным коледжы (пр-т Янкі Купалы, 53).
У праграме – выступы дзіцячых паэтаў, выстава дзіцячай літаратуры, конкурсы, віктарыны, узнагароджанне лепшых чытачоў, выступленне артыстаў тэатра раставых лялек “Dalls4all”.
24 сакавіка бібліятэка №6 па пр.Касманаўтаў,4а. запрашае на літаратурна-казачны круіз “Калі Вы ветлівыя!”. Пачатак у 11.00 (тэл.75-60-12).
Выстава папяровых мадэляў замкаў і завочная вандроўка пройдуць у аддзеле абслугоўвання гарадской ЦБ імя А.Макаёнка
( вул.Цітова, 12. Тэл. 52-04-17), пачатак у 11.00.
25 сакавіка – краязнаўчы дзень “Гродна – маё натхненне”.
У гэты дзень у філіяле №7 па вул.Камарова,5 адбудзецца сустрэча з гродзенскімі дзіцячымі пісьменнікамі. Пачатак у 11.00, тэл.43-35-42.
26 сакавіка парад кніг-юбіляраў рыхтуе філіял №10 па вул.Пестрака, 56а. Пачатак у 11.00, тэл.56-29-70.
27 сакавіка ў філіяле №5 па вул.Пушкіна, 31 (тэл. 41-74-43) адбудзецца літаратурная сустрэча з элементамі тэатралізацыі. Свае казкі прадставіць пісьменніца Ганна Савіцкая-Скаржынская. Пачатак у 16.30.
28 сакавіка – дзень экалагічны.
У 12.00 філіял №8 (БЛК, 43) ладзіць экалагічнае слайд-шоу “Хутчэй, вышэй, мацней: жывёлы – рэкардсмены”. Пачатак у 12.00 (тэл.41-22-26).
У праграме магчымыя змены.
Паводле grodno.gov.by
Здымак http://amurpress.ru