У Лідзе ў абмежаванай колькасці выпусцяць “крафтавае піва”

Рэцэпты для гатункаў “Лідскае” і “Вечар у Бруге” стварыў галоўны півавар “Лідскага піва” Дзмітрый Нічыпар (на фота вышэй).

“Лідскае” – гэта аўтарская інтэрпрэтацыя піва “Баварскае”, якое варылі яшчэ ў ХІХ стагоддзі заснавальнікі лідскага бровара сям’я Пупко. Гэта піва было адным з найпапулярнейшых сто год таму ў нашым рэгіёне. “Вечар у Бруге” – паўцёмнае, створанае па матывах бельгійскага піва, з дадаткам вішнёвага соку. Гэтаксама “Вечар…” стане першым півам з серыі “Калекцыя півавара”, якую завод у Лідзе плануе пашыраць новымі смакамі ў гэтым годзе.

 

Абодва гатункі “рамесніцкага піва” будуць мець абмежаваную партыю. “Лідскае” можна шукаць у крамах з 19 сакавіка, “Вечар у Бруге” – з канца красавіка.

 

Паводле belbeer.com