Працягваецца збор сродкаў на фільм пра абарону Гродна ў 1939
У стужцы пад працоўнай назвай “Grodno 1939” з’явяцца не толькі палякі, але і беларусы. Пры гэтым, меншасць будзе вітаць савецкія войскі, а большасць – лаяльна змагацца з акупантам у шэрагах польскага войска.
Блог фільму піша, што галоўным героем стужкі будзе малады афіцэр Стэфан Яворскі з Брэста, якога, напярэдадні савецкага нападу, пераводзяць у Гродна. Ён перакананы, што будзе бараніць горад ад немцаў. У фільме з’явяцца таксама медыкі, харцэры, звычайныя людзі, што хочуць бараніць свой дом, у тым ліку і легендарны хлопчык Тадзік Ясіньскі.
Як паведамляе Фонд Лелявеля, стваральнікі фільма вельмі спадзяюцца не толькі на грашовую дапамогу, але і на валанцёрскую працу. Цікавасць да ўдзелу ў праекце ўжо выказала некалькі груп рэканструктараў.
Больш пра фільм “Твой стыль” пісаў у мінулым годзе – чытай тут.