У Тэатры лялек пройдзе вечар сучаснай харэаграфіі

|

Мінчукі “Skvo’s Dance Company” прадэманструюць перформанс “Happy Valentine” у накірунку сучаснага танцу (харэаграфія Вольгі Скварцовай). На першым плане ў гэтым выступе стаіць задача даследаваць паняцце жаноцкасці на прыкладзе безнадзейнага тыпу паводзін – дзяцей спальных раёнаў. Працягласць – 40 хвілін.

 

Гарадзенцы з танцавальнай кампаніі “Nachalo” прадставяць яскрава чырвоны танцавальны праект пра каханне і свабоду “Макі растуць у галаве” (харэаграфія Насты Рэбкала). Працягласць – 25 хвілін.

Вечар сучаснай харэаграфіі адбудзецца ў аўторак 8 красавіка, пачатак у 19.00.