Алеся Дзянісава выклікаюць у міліцыю

21 сакавіка Дзянісаў атрымаў павестку з патрабаваннем з’явіцца ў Ленінскі РАУС 24 сакавіка ў 11.00. Папярэдне асоба, якая назвалася супрацоўнікам міліцыі, спрабавала яго выклікаць па тэлефоне. Алесь не пагадзіўся, бо юрыдычна павестка патрэбная, каб наняць адваката, які мае прыйсці разам з ім.

“Я не ведаю пакуль што па якой прычыне мяне выклікаюць, – распавядае Алесь Дзянісаў. – міліцыянер, які сёння прывез мне павестку дахаты, нічога не тлумачыў. Спачатку, калі яны мне ўчора патэлефанавалі, я звязваў выклік з прэвентыўным затрыманнем ці размовай перад 25 сакавіка. Але зараз дакладна вядома, што на мяне заведзеная адміністратыўная справа”.

 

Нагадаем, што Дзянісаў раней ужо атрымліваў пракурорскія папярэджанні па арт. 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі” (іншымі словамі – журналісцкая праца без акрэдытацыі). Апошні канцэрт у Брэсце гурта “Dzieciuki”, адным з салістаў якога з’яўляецца Дзянісаў, быў сарваны ўладамі.

 

Першае фота – Аляксандр Ждановіч, budzma.by