У Юбілейным возеры патануў аўтамабіль
На шчасце, аўто, якое сплывала ў ваду, заўважыў вахценны назіральнік.
Машыну, пярэдняя частка якой апынулася пад вадой, давялося ратаваць супрацоўнікам выратавальнай станцыі “Юбілейная”, піша “Гродзенская праўда”.
Вадалазы зачапілі “Рэно” тросамі, і трактар, што добраўпарадкаваў тэрыторыю паблізу, выцягнуў аўто на бераг.
У гэты час з’явіўся кіроўца.
Супрацоўнікі ДАІ аштрафавалі яго за парушэнне правіл дарожнага руху.
Паводле grodnonews.by