Суполка традыцыйнай культуры і антыкавярня “Жывы час” запрашаюць на Гуканне вясны

|

Майстар-клас па вырабу адмысловай веснавой лялькі – Птушкі-Радасці – пачнецца ў 14.00. Вядучая – Альгуня Камягiна. З 15.00 да 17.00 у антыкавярні можна будзе пачуць ды навучыцца спяваць гукальныя песні, паўдзельнічаць у веснавых карагодах і народных гульнях, патанчыць народныя танцы. Запрошаныя госці – Hurdy gurdy & Selva magica.

 

Акрамя гэтага наведнікаў будзе чакаць печыва ў выглядзе птушачак і чай.

Агулам працягласць праграмы – каля трох гадзін. Тых, хто плануе быць ад пачатку да канца, чакае зніжка: 50 000 рублёў за тры гадзіны пры пакупцы білету загадзя, 60 тысяч – пры аплаце 30 сакавіка. Удзел у частцы мерапрыемства аплочваецца па тарыфу антыкафэ 400 рублёў за хвіліну (24 000 за гадзіну).

 

Падзея ў VK: vk.com/event68720274