З пачатку года на Гарадзеншчыне распачалі 133 крымінальныя справы за псіхатропы

|

47 з іх – за збыт спайсаў, якія карыстаюцца ўсё большым попытам у моладзевым асяроддзі.

Галоўная небяспека сумясей для палення ў тым, што ўздзеянне рэчываў з невядомымі хімічнымі складнікамі і формуламі цяжка спрагназаваць.


Паводле упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлем людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама, у 2013 годзе ў дачыненні навучэнцаў адукацыйных установаў Гарадзеншчыны распачата 20 крымінальных справаў за незаконны абарот наркотыкаў. У 14 выпадках справа тычылася спайсаў.

За мінулы год праваахоўнікі канфіскавалі больш за500 гсумясей для палення, за 3 месяцы гэтага – каля350 гпсіхатропных рэчываў і іх аналагаў.

Толькі ў двух гарадзенцаў летась канфіскавана каля320 гспайсаў, што больш чым у 10 разоў перавышае так званы буйны памер.

 

Не менш актыальнай для рэгіёна застаецца праблема ўжывання опію.

На ўліку ў нарколага знаходзяцца 1300 жыхароў Гродзенскай вобласці, каля 70% з іх ужываюць опій, які вырабляюць з насення маку. З пачатку года аддзелы унутраных справаў вобласці канфіскавалі ўжо больш за 15 тон насення маку.

 

Паводле belta.by

Здымак e1.ru