Гродзенская ДАІ шукае цёмнаскурую дзяўчыну – ахвяру ДТЗ
Прыкладна ў 11.40 чорны “Мэрсэдэс”, які рухаўся з боку кальцавой развязкі з вуліцай Горкага, збіў цёмнаскурую дзяўчыну, распаўсюджвае інфармацыю прэс-служба Гродзенскай дзяржаўтаінспекцыі.
Яна паспела зрабіць некалькі крокаў на зялёны сігнал светлафора справа па ходу руху аўтамабіля.
Пасля наезду з машыны выйшлі тры чалавекі, якія змясцілі пацярпелую ў салон аўтамабіля і ўвезлі ў бок вуліцы Урублеўскага.
Далейшы лёс дзяўчыны невядомы, па медыцынскую дапамогу яна не звярталася.
ДАІ звяртаецца па дапамогу да відавочцаў здарэння і тых, хто валодае інфармацыяй пра аўтамабіль альбо кіроўцу.
Просьба тэлефанаваць на гарадзенскія нумары 79-75-45 альбо 79-75-05.
Здымак news.ykt.ru