За добраахвотную працу ўзяў дзве іконы

|

З заявай пра гэта прадстаўнікі епархіі звярнуліся 5 ліпеня ў міліцыю. Аператыўная група знайшла злачынцу праз лічаныя гадзіны. Ім стаў малады хлопец, які каля паўгоду назад добраахвотна дапамагаў служачым сабора.

Абраз “Пакровы Найсвяцейшай Багародзіцы” злачынца зняў проста з алтару, другі абраз “Інакенція Іркуцкага” ён вынес з паліцы царкоўнай крамы. Хлопец паспеў прадаць абразы ў адну з антыкварных крамаў Гродна.

Падазраваны, беспрацоўны гродзенец затрыманы, скрадзеныя іконы канфіскавалі. Зараз узбуджана крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”, якая прадугледжвае пакаранне да 3 год пазбаўлення волі. Іконы пакуль знаходзяцца ў міліцыі на экспертызе, пасля чаго будуць вернутыя ў сабор і ўсталяваныя на свае месцы, – паведаміла прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Марына Чучва.

Здымак з крыніцы www.orthos.org