На Дзень Волі ў Кузніцы зайграюць “Людзі на балоце”

Заўтра, 29 сакавіка, у Гмінным цэнтры культуры ў Кузніцы Беластоцкай адбудзецца імпрэза прысвечаная Дню Волі.


Прафесар Алег Латышонак з Беластока раскажа пра Язэпа Варонку, першага прэм’ера ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі, які нарадзіўся ў 1891 годзе акурат у Кузніцы на Сакольшчыне. Таксама ў праграме спектакль паводле твора падляшскага пісьменніка Сакрата Яновіча, выступ гарадзенскага барда Уладзіміра Хільмановіча, гурта “Людзі на балоце” і іншае (глядзі праграму на афішы ніжэй).

 

Імпрэза адбудзецца 29 сакавіка, пачатак у 16.00.