Польскі рэжысёр паставіць на сцэне Гродзенскага драмтэатра гогалеўскі “Шынэль”

|

Рэпетыцыі пад кіраўніцтвам беластоцкага рэжысёра Пятра Данброўскага ўжо пачаліся.

Прэм’ера прызначана на 15 траўня.

 

У спектаклі заняты 21 актор з трупы Гродзенскага драматычнага тэатра.

У тым ліку заслужаныя артысты Беларусі Сяргей Курыленка, Аляксандр Шэлкаплясаў і Мікалай Емельянаў, акторы Аляксандр Калагрыў, Аляксандр Луцэнка, Алла Лук’янава, Аксана Машынкова, Анатоль Кандыба.

 

Сцэнограф – Алесь Сураў, мастак па касцюмах Вольга Шчарбінская, музычнае афармленне Анатоля Кандыбы, балетмейстар Аляксандр Цебянькоў.

Польскаму рэжысёру дапамагае галоўны рэжысёр тэатра Генадзь Мушперт.

 

Здымак neva.fm