Гродна стане сталіцай бодыбілдынгу
У спаборніцтвах возьмуць удзел каля 100 спартоўцаў.
Іх будуць ацэньваць 9 суддзяў з нацыянальнай і міжнароднай катэгорыямі судзейства.
З 9 да 11 гадзін адбудуцца папярэднія адборачныя спаборніцтвы па бодыфітнэсе і бікіні сярод жанчын, па класічным бодыбілдынгу сярод мужчын.
У 15 гадзін пачнецца фінал.
У праграме – шоў з удзелам пераможцаў усіх катэгорый, вызначэнне чэмпіёна і паказальныя выступы лепшых спартоўцаў.
Пераможцы чэмпіянату ўвойдуць у склад зборнай каманды і змогуць выступіць на еўрапейскіх спаборніцтвах.
Квіткі на спаборніцтвы можна набыць у касах драмтэатра.
Кошты: паўфінал – 80.000, 60.000 рублёў, фінал – 150.000, 120.000 рублёў.
Здымак bfbb.by