Гродзенскі аграрны ўніверсітэт распачынае выкладанне на ангельскай мове
Англамоўнае навучанне разлічана на 2 гады. За гэты час студэнты-замежнікі мусяць засвоіць рускую мову ў дастатковым для далейшай вучобы ўзроўні, каб з 3 курса працягваць навучанне разам з беларускімі студэнтамі.
Праграмы, курсы лекцый і навучальна-метадычная дакументацыя ўжо падрыхтаваныя.
Выкладчыкі аграрнага ўніверсітэта прайшлі курсы ангельскай мовы.
У планах – распрацоўка англамоўных праграм і курсаў па іншых спецыяльнасцях, запатрабаваных у замежных студэнтаў.
На сёння ва ўніверсітэце навучаюца 240 іншаземных студэнтаў з 11 краін.
Паводле БелТА
Здымак tutgrodno.com