У Мінску “Юнацтва” перамагло “Нёман” і зраўняла лік у фінальнай серыі
Абедзьве шайбы ў вароты Брыкуна мінчукі забілі ў другім перыядзе, з розніцай у чатыры хвіліны.
“Юнацтва” (Мінск) – “Нёман” (Гродна) – 2:0 (0:0, 2:0, 0:0)
Шайбы закінулі:
1:0 – Аляксандр Бараўкоў (большасць) (Максім Слыш, Аляксандр Сёмачкін) 27:33
2:0 – Сяргей Шэлег (Аляксандр Бараўкоў, Максім Слыш) 30:19
Сяргей Пушкоў на прэс-канферэнцыі:
– Нашыя нападаючыя амаль нічога цягам матчу не стварылі. Дзве шайбы толькі маглі закінуць і ўсё. У большасці зусім нічога не стварылі, плюс нам перашкаджаў супернік. Бадуну не знайшлі маску пасля пералому носа. Але хакей – гульня сапраўдных мужчын, вось ён і выйшаў на лёд сёння ўвечары.
Прыемна, што прыехалі заўзятары з Гродна. Хакей для заўзятараў, каб яшчэ матч у выхадныя быў.
Фінальная серыя будзе працягвацца да чатырох перамог адной з каманд.