Махляры рассылаюць жыхарам Гарадзеншчыны і Брэстчыны смс з Аўстрыі ды Сьера-Леонэ

|

Першы нумар зарэгістраваны ў Аўстрыі, другі – у Сьера-Леонэ, абодва яны платныя. Пры гэтым частка смс з Афрыкі была на беларускай мове. Паведамленні атрымлівалі людзі па ўсёй краіне, але найбольш пра гэта паведамлялі электронныя выданні Берасцейшчыны. Таксама многія паведамлялі пра такія выпадкі ў сацсетках і каментарах на сайтах. Па інфармацыі АНТ, значная колькасць смс прыйшлася таксама на Гарадзеншчыну.

 

Як паведаміла УУС Брэсцкай вобласці, смс ад мяхляроў атрымалі тысячы беларусаў. Міліцыя нагадвае, што беларускія нумары пачынаюцца выключна з лічбы “375”.

 

Здымак uvd.brest.by