Новая фігурантка ў справе Аўтуховіча
На фірме быў праведзены ператрус, следчыя забралі некаторыя дакументы. Пра гэта радыё “Свабода” паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Паводле яго словаў, у затрыманні Людмілы Парэмскай бралі ўдзел супрацоўнікі спецпадраздзялення “Алмаз”. У прэс-службе МУС звесткі пра затрыманне Людмілы Парэнскай не каментуюць.
Паводле ранейшых звестак, неўзабаве пасля арышту былога дырэктара ваўкавыскай транспартнай фірмы “Ніка-транс” Мікалая Аўтуховіча і яго былога намесніка Юрыя Лявонава Людмілу Парэмскую нібыта двойчы дапытвалі следчыя. Ад прадпрымальніцы нібыта патрабавалі звестак, якія б магло выкарыстаць следзтва ў справе Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Пакуль невядома, ці выставілі Людміле Парэмскай нейкае абвінавачанне. Паводле сваякоў прадпрымальніцы, яна паспела пацвердзіць, што яе вязуць у турму ў Мінск.
Сёння ўжо пайшоў 83 дзень, як у мінскім следчым ізалятары галадуе на знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч, якога абвінавачваюць у падпале дома міліцыянера і падазраюць у захоўванні гранатамёту.
Паводле Радыё Свабода