Гарадзенскі драмтэатр пакажа эксперыментальны спектакль “Двойчы два”
Ідэя, рэжысура і харэаграфія спектаклю – Аляксандр Цебянькоў. Граюць акцёры Васіль Мініч і Сяргей Саўко. Тэатральная афіша апісвае пастаноўку як “спектакль з элементамі інтэрактыўнай гульні”. Працягласць спектаклю – 1 гадзіна.
Прэм’ера першай (кароткай) версіі спектаклю адбылася 16 лютага 2014 года ў межах ІІ Фестывалю пластычных і эксперыментальных тэатраў Беларусі “ПлаСтформа – 2014” у Мінску.