У Гродне пройдзе першы фестываль настольных гульняў “Кубік у кубе”

|

Фестываль пройдзе ў фармаце марафону, калі кожны з удзельнікаў зможа прыняць удзел у некалькіх настольных гульнях. Сумарная колькасць здабытых ачкоў будзе вызначаць прызавыя месцы. Пераможцы атрымаюць у падарунак настольныя гульні і прыемныя падарункі ад партнёраў фестывалю.

 

У фестывалі могуць прыняць удзел усе жадаючыя, якія дасягнулі ўзросту пяці гадоў. Гульні будуць разбітыя па ўзроставых катэгорыях, таму і дзеці і моладзь знойдуць сабе кампанію і гульню па ўзросту.

 

Удзельнікі маюць права паўдзельнічаць у неабмежаванай колькасці гульняў, а ля кожнай гульні будзе знаходзіцца рэферы, які зможа расказаць пра гульні, навучыць гуляць, сачыць за ходам гульні і вырашаць спрэчныя сітуацыі.

 

У рамках фестывалю пройдзе апошні турнірны дзень рэгіянальнага турніру сусветнага чэмпіянату па настольнай гульні “Квіток на цягнік: Еўропа”, які стартаваў 6 красавіка ў зале чакання Чыгуначнага вакзала.

 

Уваходны білет на фестываль будзе каштаваць 25 000 рублёў, а для дзяцей да 7 год – бясплатна.

Такога фестывалю ў Гродне яшчэ не было. Настольныя гульні гэта інтэлектуальная і цікавая забава для вялікай вясёлай кампаніі, займальны занятак для сям’і, здольны за гульнявым сталом аб’яднаць усе пакаленні. Настольная гульня гэта новы модны брэнд, які пачынае развівацца ў нашым горадзе.

 

Сачыце за навінамі фестывалю ў VK і на сайце крамы.